Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы!

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў Гродзенскім раённым сацыяльна-педагагічным прытулку прайшоў рад мерапрыемстваў. Усе выхаванцы і супрацоўнікі прынялі ўдзел у акцыях “Ветлівыя словы на роднай мове”, “Размаўляем па-беларуску”.

Пазнавальна прайшла гадзіна актыўнага чытання з часопісам “Вясёлка”. Дзеці дэкламавалі вершы, чыталі цікавыя апавяданні, разгадвалі загадкі і сканворды, спрабавалі свае сілы ў тэхніцы арыгамі. У форме інтэрнет-знаёмства  прайшлі  заняткі “Сучасныя беларускія пісьменнікі”. Дзеці малодшага узросту намалявалі ілюстрацыі да любімых беларускіх казак.

Таксама  выхаванцы наведалі  Лойкаўскую інтэграваную бібліятэку і пазнаёміліся з навінкамі мастацкай літаратуры на беларускай мове.

wrehge WEGH asrehy ashyue

You may also like...