Адзначаем дзень роднай мовы!

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Адзначаюць яго і звыш 140 нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Але для большасці з нас роднай  з’яўляецца менавіта беларуская мова. Гукі роднай мовы, мілагучныя і прыгожыя, радуюць слых і душу кожнага беларуса.Мы таксама далучылася да святкавання Дня роднай мовы і разам з выхаванцамi арганізавалi свята «Жывая спадчына». Дзецi акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, якая здзіўляе трапнасцю  і выразнасцю слова, што яскрава адлюстравана ў народных прыказках, загадках і песнях. Таксама паўдзельнічалі ў розных конкурсах на веданне беларускага фальклору, беларускага народнага каляндара.  Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць выхаванцаў змястоўнасцю і сваёй значнасцю.

You may also like...